Трыццаць чалавек эвакуяваны з-за задымлення ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы
5 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Трыццаць пацыентаў былі эвакуіраваны з-за моцнага задымлення ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Паведамленне аб узгаранні на другім паверсе аддзялення неўралогіі, дзе цяпер ідзе капітальны рамонт, паступіла ўвечары 4 лістапада ад супрацоўніка аховы ўстановы аховы здароўя. Дым распаўсюдзіўся па паверсе і стварылася пагроза яго пранікнення ў памяшканні трэцяга паверха.
Ратавальнікі сумесна з медперсаналам эвакуіравалі хворых з гематалагічнага аддзялення, якое знаходзілася ў зоне магчымага задымлення паверхам вышэй. Адначасова супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне, ачаг якога знаходзіўся ў адным з памяшканняў другога паверха, і прынялі меры для выдалення прадуктаў гарэння. У выніку пажару пашкоджана 60 пластыкавых вокнаў і дзвярэй, якія складзіраваліся ў невялікім памяшканні на другім паверсе будынка.
Папярэдняй прычынай здарэння разглядаецца неасцярожнасць пры курэнні неўстаноўленай асобы. Па дадзеным факце вядзецца праверка і ўстанаўліваецца шкода.-0-