Трыццаць кіроўцаў з гаспадарак Віцебскай вобласці перавезлі ад камбайнаў больш за 1 тыс. т збожжа кожны

10 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Трыццаць кіроўцаў з гаспадарак Віцебскай вобласці перавезлі ад камбайнаў больш за 1 тыс. т збожжа кожны. Такія даныя аб ходзе абласнога аператыўнага спаборніцтва паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у абкаме прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Кіроўцы-тысячнікі ёсць у кожным раёне вобласці. Лідарам на адвозцы збожжа з'яўляецца Валерый Максіменка са СПК "Купалаўскі" Аршанскага раёна. Працуючы на аўтамабілі МАЗ-555, ён перавез больш за 3,1 тыс. т. Рубеж па перавозцы 2,5 тыс. т пераадолеў Аляксандр Бацян з ПСГ "40 гадоў Кастрычніка" Дубровенскага раёна, які працуе на МАЗ-555. У ліку перадавікоў таксама дванаццаць маладых кіроўцаў (ва ўзросце да 31 года). Найбольшую колькасць збожжа перавез Аляксей Шпак з філіяла "Заазёр'е" ААТ "Лепельскі МКК". Паводле даных на 9 жніўня, ён ушчыльную наблізіўся да мяжы ў 2 тыс. т. Сярод равеснікаў другі вынік у Аляксандра Карманава з ААТ "Аршанскі райаграсэрвіс", які, працуючы на ГАЗ-53, перавез звыш 1,3 тыс. т збожжа. Паводле даных на 10 жніўня, усяго ў вобласці скасілі 384,4 тыс. га, або 85,2% да плана. Намалацілі 778,2 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 20,3 ц/га. Яравы рапс убраны на плошчы звыш 5,1 тыс. га, што складае 18,3% да плана, пры гэтым атрымана больш за 5,7 тыс. т алеінасення рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць яравога рапсу па вобласці каля 11 ц/га.-0-