Трынаццаць ілжэпрадпрымальніцкіх структур выявілі падатковыя органы Віцебскай вобласці ў 2010 годзе

25 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Дзейнасць 13 ілжэпрадпрымальніцкіх структур выявілі падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Па выніках праверак суб'ектаў гаспадарання, якія займаліся хаваннем аб'ектаў падаткаабкладання, даналічана ў бюджэт Br5,6 млрд. падаткаў, збораў і штрафных санкцый. Таксама падаткавікамі праведзена больш за 30 комплексных праверак прадпрыемстваў і арганізацый, якія скарысталіся паслугамі ілжэпрадпрымальніцкіх структур або выкарыстоўвалі ва ўліку несапраўдныя першасныя дакументы. У выніку кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт даналічана каля Br3 млрд. Акрамя таго, на падставе матэрыялаў гэтых падатковых праверак праваахоўнымі органамі ўзбуджана 8 крымінальных спраў. Усяго ў 2010 годзе падатковымі органамі вобласці даналічана ў бюджэт каля Br64,4 млрд. па выніках праверак выканання падатковага заканадаўства.-0-