Трынаццацігадовая віцяблянка заваявала Гран-пры конкурсу вакалістаў у Казахстане
22 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянка Дар'я Міхайлава заваявала Гран-пры VIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў "Залаты мікрафон" у Казахстане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
З 300 удзельнікаў адборачнага тура прэстыжнага конкурсу членамі журы быў выбраны 71 конкурсант ва ўзросце да 17 гадоў з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, Балгарыі. Беларусь была прадстаўлена на фестывалі ўпершыню. 13-гадовая выканаўца з Віцебска скарыла ўсіх сваім голасам і талентам. Па аднадушнаму меркаванню прафесійнага журы салістцы ўзорнай дзіцячай студыі эстраднай песні "Форум" Цэнтра культуры "Віцебск" была ўручана галоўная ўзнагарода фестывалю, якая ўручаецца разам з узнагароджаннем пераможцаў у трох узроставых катэгорыях.
Па традыцыі "Залатога мікрафона" ў 2011 годзе Дар'я Міхайлава вернецца ў Кастанай, каб адкрыць IX міжнародны конкурс і стаць старшынёй дзіцячага журы. -0-