Трое дзяцей патанулі ў Сенненскім раёне

Трое детей утонули в Сенненском районе

Трое дзяцей патанула ў вадаёме каля вёскі Ляснікова Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня. Увечары ў Сенненскае РАНС ад дзяжурнага фельчара паступіла паведамленне аб патанулай дзяўчынцы, якую знайшлі на беразе вадаёма глыбінёй 2 метры.

Па прыбыцці да месца здарэння ратавальнікі знайшлі на беразе вадаёма дзяўчынку без прыкмет жыцця. Таксама непадалёк былі ровары і рэчы траіх дзяцей, на паверхні вады нікога не назіралася. Мясцовыя жыхары ў гэты час абследавалі берагавую лінію.

Як стала вядома, з 15.00 дзве сястры 11 і 9 гадоў, мясцовыя жыхаркі, і іх 12-гадовы стрыечны брат, які гасцяваў з бацькамі ў цёткі, гулялі каля вадаёма на адлегласці 50 м ад жылых дамоў. Мясцовыя жыхары бачылі дзяцей, якія каталіся па вадаёме на самаробным плыце. Каля 18 гадзін маці дзяўчынак адправілася шукаць сваіх дзяцей. Недалёка ад берага на паверхні вады жанчына ўбачыла цела старэйшай дачкі. Адзін з мясцовых жыхароў дапамог выцягнуць цела дзяўчынкі на бераг, выклікаў хуткую дапамогу.

Работнікі МНС і мясцовыя жыхары арганізавалі пошукі патанулых дзяцей, абследуючы нагамі дно вадаёма. На адлегласці каля 7 метраў ад берага былі знойдзены целы загінулых дзяцей.

МНС нагадвае, што адказнасць дарослых за дзяцей у летні перыяд часу ўзрастае ўдвая. Бацькі павінны ведаць, чым заняты яго дзіця, дзе і з кім гуляе. Штодня праводзіце гутаркі са сваімі дзецьмі, тлумачце правілы бяспекі і правілы паводзінаў у выпадку НС.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС