Трое налётчыкаў здзейснілі рабаванне крамы ў Аршанскім раёне на Br15 тыс.

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трое налётчыкаў абрабавалі сельскую краму ў Аршанскім раёне на Br15 тыс. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі. Злачынства было здзейснена ў вёсцы Засеклі ў Аршанскім раёне. Схаваўшы твары пад капранавымі панчохамі чорнага колеру, злачынцы ўварваліся ў краму і сталі патрабаваць грошы ў касіра. Для пацвярджэння сур'ёзнасці сваіх намераў адзін са зламыснікаў накіраваў у бок жанчыны прадмет, падобны на пісталет (як пазней аказалася, цацачны). Не разгубіўшыся, прадавец стала складаць у пакет усё, што ёй траплялася пад руку. У выніку нічога не падазравалыя злачынцы выйшлі з крамы з таварам на агульную суму Br15 тыс. У выніку ўведзенага плана "Сірэна" адзін з рабаўнікоў, 18-гадовы жыхар Смалявічаў, быў затрыманы супрацоўнікамі Аршанскага РАУС. У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па гарачых слядах былі ўстаноўлены і саўдзельнікі - двое непрацуючых жыхароў Смалявічаў, адзін з якіх ужо быў раней асуджаны за крадзеж і махлярства. Цяпер усе яны затрыманы. За сем месяцаў бягучага года ў Беларусі было здзейснена 380 разбойных нападаў (за аналагічны перыяд мінулага года - 463). -0-