Трое рыбакоў з Віцебскай вобласці заплацяць за браканьерства па Br3,5 млн. штрафу
2 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Па Br3,5 млн. штрафу заплацяць трое жыхароў Віцебскай вобласці за браканьерства, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва.
Незаконная лоўля на возеры Куроўскае прынесла рыбакам багаты ўлоў: шчупак, 13 акунёў і 95 сярэбраных карасёў на агульную суму амаль Br2,5 млн. Аднак дзеянні аматараў парыбачыць такім спосабам не засталіся без увагі супрацоўнікаў прыродаахоўнай інспекцыі.
За браканьерства, што пацягнула прычыненне прыродзе буйной шкоды, рыбаловы асуджаны да штрафу ў 100 базавых велічынь кожны. Падчас папярэдняга расследавання ім давялося пакрыць нанесеную шкоду. Акрамя таго, парушальнікам давялося расстацца з надувной гумавай лодкай і сеткамі.-0-