Працаўнікі Віцебскай вобласці атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта
Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
«
Тут прысутнічаюць людзі розных прафесій, узростаў. Але аб'ядноўвае вас галоўнае — добрасумленнае служэнне Айчыне і плённая праца на карысць нашага народа», — сказаў кіраўнік дзяржавы, вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы. Сярод тых, каму ўчора ўручыў узнагароды Аляксандр Лукашэнка, былі трое прадстаўнікоў Віцебшчыны. Так, ордэна Пашаны ўдастоены трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Даватараўскі» Шаркаўшчынскага раёна Мікалай Аляксеевіч Дарашчонак. Дырэктару ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна Васілю Аляксеевічу Красніку прысвоена Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны член Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» Юрый Панцялемонавіч Зуеў.