Цэнтр будучых маці пачаў працаваць у Віцебскай праваслаўнай епархіі

5 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Цэнтр будучых маці ў гонар абраза Божай Маці "Уміленне" пачаў працаваць пры Свята-Пакроўскім саборы ў Віцебску, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Кожны аўторак у прыходскі будынак Свята-Пакроўскага сабора прыходзяць цяжарныя, медыкі, святары і сёстры Дыяканскага цэнтра. Урачы адказваюць на пытанні, якія цікавяць будучых мам, даюць практычныя парады па правільным харчаванні і паводзінах цяжарнай. Святары распавядаюць пра духоўны кантакт са сваім будучым дзіцем, тым самым закладваючы ў маладых мам усведамленне і стаўленне да дзіцяці як да вобраза Божага. У бліжэйшых планах работы Цэнтра будучых маці – працяг асветніцкай работы, правядзенне канферэнцыі, прысвечанай дэмаграфічным, этычным праблемам, а таксама актуалізацыя пытанняў сям'і, мацярынства і дзяцінства. Плануецца прыцягнуць да дыялогу школьнікаў і студэнтаў. Супрацоўніцтва з царквой маюць намер працягнуць і віцебскія медыкі. Яны гатовыя адкрыта гаварыць пра хрысціянскія каштоўнасці, у абарону чалавечага жыцця. Чараговая сустрэча ў Цэнтры будучых маці пройдзе на другім тыдні Вялікага посту. -0-