Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі адкрыўся на базе СШ №3 Талачына

Центр допризывной подготовки открылся на базе СШ №3 Толочина
Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі адкрыўся на базе СШ №3 Талачына.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін, старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындын, яго намеснік Іна Галубкова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашко, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навучэнцы школ горада.



"Галоўная задача падобных цэнтраў — патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення", — заўважыў, звяртаючыся да прысутных на ўрачыстай цырымоніі, Уладзімір Цярэнцьеў.