Цэнтр адукацыі, навукі і культуры ВДУ імя П. Машэрава адкрыўся ў Кыргызстане
Сумесны беларуска-кыргызскі цэнтр адукацыі, навукі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава адкрыўся ў Бішкеку.
Як распавяла першы прарэктар ВДУ Валянціна Багатырава, дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву віцебскага ВНУ з Міжнародным універсітэтам Кыргызстана студэнты з Цэнтральнай Азіі ў сябе на радзіме змогуць атрымаць дыплом беларускага ўзору па правазнаўстве, псіхалогіі і IT-спецыяльнасцях. У перспектыве таксама – адкрыццё факультэта мастацтваў.
– Ужо набраны першыя студэнты, заняткі пачнуцца з 1 снежня. Навучанне будзе праходзіць у асноўным у дыстанцыйнай форме, аднак каб забяспечыць больш якасны ўзровень адукацыі, выкладчыкі нашага ўніверсітэта на працягу месяца перад сесіямі шчыльна папрацуюць з маладымі людзьмі ў аўдыторыях, – адзначыла Валянціна Васільеўна.