Цэнтр грамадзкага назіраньня за выбарамі пачне працу 21 студзеня

  Прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый краіны зноў аб'ядноўваюць намаганні для сумеснай працы па назіранні за ходам галасавання. Пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання пачне працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, дзе будзе акумулявацца інфармацыя ад назіральнікаў аб ходзе галасавання і магчымых пазаштатных сітуацыях.

Грамадскімі аб'яднаннямі, палітычнымі партыямі ўжо вылучана каля 30 тысяч назіральнікаў. Яны акрэдытаваны практычна на ўсіх участках у кожным рэгіёне Беларусі. Дарэчы, працэс акрэдытацыі нацыянальных назіральнікаў працягнецца яшчэ да 20 студзеня.

"Работа Цэнтра выбудавана такім чынам, каб на кожным участку працаваў наш нацыянальны назіральнік. Гэта чалавек з неабходным узроўнем падрыхтоўкі, які дакладна разумее свае абавязкі і тую адказнасць, якая на яго ўскладзена. Нацыянальныя назіральнікі ведаюць усе асноўныя заканадаўчыя аспекты арганізацыі працы камісій, парадак галасавання і назірання. Аб ходзе галасавання, магчымых праблемных пытаннях назіральнікі будуць аператыўна інфармаваць Цэнтр. Такая форма працы дазваляе не толькі мець аб'ектыўную інфармацыю з участкаў, але і выключае магчымасць скажэння даных", -- расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

У сваю чаргу ў аператыўным рэжыме Цэнтр будзе інфармаваць СМІ і грамадскасць аб усім, што адбываецца на ўчастках.

Таксама з першага дня датэрміновага галасавання для выбаршчыкаў у Цэнтры будзе арганізавана праца тэлефоннай «гарачай лініі». Кожны жадаючы можа задаць сваё пытанне аб ходзе электаральнай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі на ўчастку, унесці прапановы па нумары – +375 17 371 07 76. Час працы "гарачай лініі": у перыяд датэрміновага галасавання (аўторак – субота) з 12.00 да 19.00, у асноўны дзень галасавання (нядзеля) – з 8.00 да 20.00. Кожнае зварот будзе дэталёва адпрацавана.

"Віцебскія весці"