Цэнтр рэсацыялізацыі раней асуджаных асоб адкрыецца ў Воршы ў І квартале

4 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Цэнтр рэсацыялізацыі раней асуджаных асоб павінен адкрыцца ў Оршы да канца I квартала. Пра гэта заявіў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Большая частка асоб, што штогод вызваляюцца з двух папраўчых устаноў, размешчаных у Оршы, застаюцца ў горадзе і Аршанскім раёне. Многія з іх праз непрацяглы час зноў парушаюць закон, што і фарміруе высокі ўзровень рэцыдыўнай злачыннасці ў рэгіёне. "Адкрыццё цэнтра рэсацыялізацыі дапаможа стабілізаваць сітуацыю, якая склалася, і стане дзейснай прафілактычнай мерай", - падкрэсліў Аляксандр Косінец, даручыўшы кіраўнікам усіх зацікаўленых ведамстваў неадкладна заняцца працай па стварэнні гэтага аб'екта. Удзяліць самую пільную ўвагу аператыўнай абстаноўцы неабходна таксама кіраўнікам праваахоўных органаў Віцебска і Віцебскага раёна, дзе за 2010 год здзейснена амаль 7 тыс. злачынстваў, або 40% усіх правапарушэнняў, зарэгістраваных у вобласці ў мінулым годзе. Пры гэтым акцэнт у рабоце міліцыі павінен быць зроблены на раскрыцці і спыненні крадзяжоў, а таксама прафілактычнай рабоце са вызваленымі з месцаў пазбаўлення волі. За 2010 год колькасць злачынстваў, здзейсненых раней асуджанымі асобамі, узрасла ў вобласці на 12,4% да 5,5 тыс. Іх удзельная вага павялічылася з 41,6% у 2009 годзе да 46,4% у 2010-м.-0-