Цэнтр сямейнага адпачынку і забаў адкрыўся ў Новалукомлі на месцы былога кінатэатра

Центр семейного отдыха и развлечений открылся в Новолукомле на месте бывшего кинотеатра
У Навалукомлі пасля рэканструкцыі ў будынку былога кінатэатра адкрыўся забаўляльны цэнтр «Электрон».

Пустуючую пабудову вядомы ў горадзе прадпрымальнік Максім Калінін адрамантаваў і ператварыў у цэнтр сямейнага адпачынку і забаў.

У «Электроне» дзецям прапануецца цэлы гульнявы комплекс з каруселямі, батутамі, лабірынтамі, гульнявымі аўтаматамі і многім іншым. Але і дарослыя могуць правесці тут час з камфортам. Для зручнасці наведвальнікаў гульнявая і дарослая залы падзелены.

У кафэ прадугледжана дзіцячае меню. Галоўнай фішкай аб'екта грамадскага харчавання стала тое, што сумесна з супрацоўнікамі МНС дзеці ў забаўляльнай форме могуць вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця цэнтра сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сурын і старшыня Навалукомльскага гарвыканкама Вадзім Фадееў.

Віталь Віктаравіч падзякаваў Максіма Калініна за важкі ўклад у развіццё роднага горада, сацыяльную накіраванасць праекта і выказаў упэўненасць, што плённае супрацоўніцтва ўлады і бізнес-колаў у далейшым працягнецца.

Прысутнічаўшы на мерапрыемстве першы намеснік начальніка абласнога УМНС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Панцюхоў адзначыў арыгінальнасць дзіцячага кафэ: двух'ярусная структура з гульнявой зонай на другім паверсе і абедзеннай залай, упрыгожанай тэматычнымі малюнкамі.

Тут плануюць праводзіць мерапрыемствы, арганізаваныя гарадскім аддзелам па надзвычайных сітуацыях, дзе дзеці праз гульню будуць асвойваць правілы паводзін у непрадбачаных сітуацыях. Ідэйным натхняльнікам стварэння такога аб'екта стала інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чашніцкага РАНС Юлія Касцюкова.

Максім Калінін правёў экскурсію па цэнтры, дзе пастараўся сабраць усё лепшае і сучаснае: гульнявыя аўтаматы, 5D- і 7D- кінатэатры, каруселі, більярд і інш.

Пастаянна ўдасканальвацца ва ўсім – стыль жыцця Максіма Ігаравіча. У яго планах ужо ў наступным годзе адкрыць у Навалукомлі рэстаран з японскай кухняй. Цешыць, калі энергія і дзелавая актыўнасць людзей накіраваны на развіццё і добраўпарадкаванне малой радзімы.

"Віцебскія весці".