Цэнтры валанцёрскай дапамогі ствараюцца ў Віцебскай вобласці

Цэнтры валанцёрскай дапамогі ствараюцца ў Віцебскай вобласці пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

– Раней былі толькі валанцёрскія групы. Узаемадзеянне з добраахвотнымі памочнікамі дазваляе знізіць нагрузку на бюджэт, ахапіць большую колькасць грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе, а таксама прадаставіць магчымасць пажылым людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія і складаюць аснову добраахвотных памочнікаў, быць запатрабаванымі, што і з'яўляецца адной з асноўных умоў павелічэння працягласці жыцця, – сказала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка.

У Цэнтрах валанцёрскай дапамогі некалькі службаў па розных напрамках дзейнасці. У залежнасці ад той дапамогі, якую аказваюць добраахвотнікі, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з ВДМУ і ВДУ ім. П. Машэрава і іншымі ўстановамі навучае валанцёраў якаснаму прадастаўленню паслуг тым, хто мае патрэбу.

Так, 2 кастрычніка тры групы добраахвотнікаў разам з загадчыкамі аддзяленняў дзённага знаходжання для пажылых прайшлі навучанне ў Цэнтры бяспекі МНС Віцебска. Цяпер валанцёры актыўна ўключацца ў працу па прафілактыцы пажараў, гібелі самотна пражываючых, людзей з інваліднасцю пры надзвычайных сітуацыях.

"Віцебскія весці".