Цырымонія гашэння паштовага блока "1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях" прайшла ў Віцебску

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна адбылася цырымонія гашэння паштовага блока "1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях", падрыхтаванага выдавецкім цэнтрам "Марка" РУП "Белпошта". Гэты блок Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне па ўсёй краіне 22 верасня.

Паштовы блок з'яўляецца прадметам калекцыянавання, менавіта таму выкананы з паслядрукарскімі тэхналогіямі. У аснове маркі - афіцыйная эмблема 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях. На канверце намаляваны храмы, размешчаныя ў гістарычнай калысцы беларускага праваслаўя.

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і РУП "Белпошта" сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой з 1992 года падрыхтавана да выпуску вялікая колькасць паштовых праектаў хрысціянскай тэматыкі. На працягу 30 гадоў на паштовай прадукцыі выяўляліся храмы, абразы, званы. Выпускі прысвячаліся святым, праслаўленым на беларускай зямлі, - прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцелям Сімяону Полацкаму, Кірылу Тураўскаму, святому князю Канстанціну Астрожскаму.

Цяперашні год, абвешчаны ў Беларусі Годам гістарычнай памяці, адзначаны важнай падзеяй у жыцці БПЦ - святкаваннем 1030-годдзя з моманту заснавання Полацкай епархіі, што адначасова лічыцца датай зацвярджэння праваслаўнай царквы на беларускіх землях.

Паштовы блок з'яўляецца прадметам калекцыянавання, менавіта таму выкананы з паслядрукарскімі тэхналогіямі. У аснове маркі - афіцыйная эмблема 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях. На канверце выяўлены храмы, размешчаныя ў гістарычнай калысцы беларускага праваслаўя. Упершыню за 30-гадовую гісторыю беларускай філатэліі адзін праект змяшчае 15 спецыяльных памятных штэмпеляў, а гэта значыць, што сёння ў гарадах 15 епархій адначасова прайшлі ўрачыстыя гашэнні паштовага блока на спецыяльным канверце.

"БЕЛТА"