Царкоўныя купалы пачалі рабіць у Наваполацку

Церковные купола начали делать в Новополоцке

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Царкоўныя купалы пачалі рабіць у Наваполацку, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік участка металаканструкцый буд упраўлення №126 – філіяла ААТ "Трэст №16 г.Наваполацк" Андрэй Дземешчанка.

Незвычайную для сучасных бляхараў працу ў цэху асвоілі на просьбу архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія. У епархіі налічваецца 126 цэркваў, многія з якіх рэстаўруюцца і рамантуюцца. Замена купалоў на некаторых з іх з'яўляецца неабходнасцю. Як аказалася, знайсці ў Беларусі вытворцу храмавых купалоў не проста, таму архіепіскап і звярнуўся па дапамогу да наваполацкіх будаўнікоў.

За працу ўзялася брыгада бляхараў пад кіраўніцтвам Андрэя Макарава – уладальніка наваполацкай гарадской працоўнай прэміі "Залатыя рукі", які некалькі гадоў прапрацаваў на прадпрыемстве "Віцебскрэстаўрацыя". За тры тыдні яны вырабілі купал вышынёй 4,9 м і дыяметрам 4,5 м для храма Святога Ціхана ў пасёлку Фарынава. Праца заказчыку спадабалася, купал асвяцілі і заказалі бляхарам яшчэ адзін купал – для званіцы.

Як адзначыў Андрэй Дземешчанка, выраб купалоў – не простая праца. Аднак адмаўляцца ад яе ў цэху металаканструкцый не маюць намеру. Тут гатовыя зрабіць купалы для любога храма.