ЦВК Беларусі апублікаваў каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў
У плане прапісаны тэрміны ўтварэння камісій. Тэрытарыяльныя павінны быць сфарміраваны не пазней 20 мая, участковыя - да 24 чэрвеня. Да гэтага ж часу павінны быць створаны і ўчасткі для галасавання.
Прэтэндэнт на пост Прэзідэнта павінен не пазней 15 мая падаць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе члены з 21 мая па 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата.
Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі, асноўныя мерапрыемствы якой таксама распісаны ў плане.
Да датэрміновага галасавання на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня.
Вынікі выбараў ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Галоўная выбарчая кампанія стартуе 9 мая, у Дзень Перамогі.