ЦВК Беларусі прыняў дакументы для рэгістрацыі Аляксандра Хіжняка кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

ЦВК Беларусі прыняў дакументы для рэгістрацыі Аляксандра Хіжняка кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, паведамляе тэлеграм-канал "ЦВК Беларусі".

Нагадаем, асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію наступныя дакументы:

• пісьмовую заяву аб згодзе балатавацца;
• біяграфічныя звесткі па форме, устаноўленай Цэнтральнай камісіяй;
• даведкі або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць звесткі аб адукацыі, аб месцы працы і займанай пасадзе служачага;
• дэкларацыі аб сваіх даходах і маёмасці, а таксама аб даходах і маёмасці жонкі (мужа) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.

Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты, неабходна прадставіць у ЦВК Беларусі да 21 снежня ўключна. Дакументы могуць падаць як самі патэнцыйныя кандыдаты ў Прэзідэнты, так і іх прадстаўнікі па даверанасці.

"Віцебскія весці"