ЦВК апублікаваў прозвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Хто абраны ў парламент ад Віцебскай вобласці?
ЦВК апублікаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
У парламент абраны ад Віцебскай вобласці:
- Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга №17 - Віктар Мікалайкін,
- Віцебская-Чкалаўская №18 - Таццяна Аўтухава,
- Віцебская-Чыгуначная №19 - Святлана Гарваль,
- Віцебская-Кастрычніцкая №20 - Аляксей Ягораў,
- Гарадоцкая №21 - Ірына Палякова,
- Докшыцкая №22 - Уладзімір Андрэйчанка,
- Лепельская №23 - Ігар Мартынаў,
- Наваполацкая №24 - Дзяніс Карась,
- Аршанская гарадская №25 - Іна Крачак,
- Аршанская-Дняпроўская №26 - Віталь Васюкоў,
- Полацкая гарадская №27 - Святлана Адзінцова,
- Полацкая сельская №28 - Мікалай Шаўчук,
- Пастаўская №29 - Павел Сільчонак,
- Сенненская №30 - Аляксандр Дубаў.