ЦВК апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Паводле звестак ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчыкаў, у Віцебскай - 849 472, у Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкаў, у Мінскай - 1 142 043, у Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021.
На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.
Усяго на выбарах прэзідэнта ўтворана 5 767 участкаў для галасавання. З іх 44 за межамі краіны. Яны будуць працаваць у беларускіх пасольствах і генконсульствах у 36 краінах свету: Аўстрыі, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Венесуэле, В'етнаме, Германіі, Грузіі, Ізраілі, Іспаніі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Кітаі, на Кубе, у Латвіі, Літве, Малдове, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Узбекістане, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.