ЦВК рэкамендуе размяшчаць участкі для галасавання на першых паверхах
ЦВК рэкамендуе, каб усе ўчасткі для галасавання па магчымасці размяшчаліся на першых паверхах. На ўваходах у будынкі і памяшканні павінны быць пандусы. На ўчастках будуць стварацца спецыяльныя месцы для галасавання інвалідаў-калясачнікаў. Слабавідучыя грамадзяне змогуць скарыстацца павелічальнымі шкламі і трафарэтамі.
Мясцовыя ўлады і выбарчыя камісіі забяспечаць дзяжурства валанцёраў, якія будуць дапамагаць выбаршчыкам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, пажылым людзям.
У пасяджэнні ЦВК прынялі ўдзел члены Беларускага таварыства інвалідаў, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускага таварыства глухіх. Яны змаглі задаць свае пытанні, выказаць прапановы пасля таго, як прадстаўнікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама распавялі аб стварэнні безбар'ернага асяроддзя на выбарчых участках.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
БЕЛТА.