ЦВК: у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69% выбаршчыкаў

ЦИК: в голосовании на выборах Президента Беларуси приняли участие 85,69% избирателей
У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69% выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

"Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, выбары Прэзідэнта лічацца адбыўшыміся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

"Па папярэдніх даных, у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, былі ўключаны 6 903 994 выбаршчыкі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі, што склала 85,7% грамадзян, уключаных у спісы, прынялі ўдзел - 5 916 195 выбаршчыкаў, або 85,69%. Такім чынам, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь лічацца адбыўшыміся", - адзначыў Ігар Карпенка.