У Віцебску на святлодыёдных экранах запушчана акцыя "Дзякуй, доктар!"

На плошчы Перамогі ў Віцебску на святлодыёдных экранах стартавала акцыя "Дзякуй, доктар!", прысвечаная супрацоўнікам медыцынскіх устаноў, якія ў кругласутачным рэжыме ратуюць чалавечыя жыцці. Тут жа транслююць паведамленні аб прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі.


БЕЛТА.