Турыстычны маршрут па партызанскіх сцежках з'явіцца ў 2015 годзе ў Віцебскай вобласці
Турыстычны маршрут па партызанскіх сцежках з'явіцца ў 2015 годзе ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік філіяла "Белінтурыст" РУП "Центркурорт" Аляксей Стральчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Центркурорт" рыхтуе спецыялізаваныя экскурсійныя праграмы ваенна-гістарычнай і ваенна-патрыятычнай тэматыкі, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх - экскурсія "Беларусь партызанская" па Віцебскай вобласці.
З сакавіка па чэрвень наступнага года ў рэгулярным графіку будуць стаяць праграмы "Дарогамі Перамогі" з наведваннем музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", мемарыяльных комплексаў "Хатынь" і "Курган Славы", партызанскага лагера ў "Станькава". Турыстам таксама прапануюць праграму "Гераічны і запаведны край" з наведваннем памятных мясцін Брэстчыны.
Акрамя ваенна-гістарычных тураў будуць распрацоўвацца праграмы з элементамі анімацыі. Такія экскурсіі ў наступным годзе будуць праводзіцца кожныя выхадныя па гістарычным цэнтры Мінска. У сталіцы экскурсіі такога плана на рэгулярнай аснове пакуль яшчэ ніхто не прапануе, адзначыў Аляксей Стральчанка.