Турнір беларускіх побытавых танцаў пройдзе ў рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы – 2015»

Турнир белорусских бытовых танцев пройдет в рамках Международного праздника традиционной культуры «Браслаускiя зарнiцы – 2015»

Упершыню ён быў праведзены летась. У турніры ўзялі ўдзел выканаўцы з усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Гэты праект выклікаў вялікую цікавасць як у самадзейных калектываў, так і ў гледачоў. Таму вырашана яго працягнуць, і сёлета ў Браславе зноў збяруцца аматары народнай харэаграфіі.

Пра яе асаблівасці ішла размова на мінулым семінары ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Адметнай рысай многіх беларускіх бытавых танцаў з'яўляецца сюжэтнасць. Яны ўзнаўляюць сцэны з сялянскага побыту, грунтуюцца на фальклоры, ілюструюць вядомыя народныя песні. Харэаграфічная лексіка перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Як адзначаюць даследчыкі, працяглы перыяд беларускі танец быў малавядомы, нават у сябе на радзіме. Цяпер жа народны танец перажывае другое нараджэнне, сучасная моладзь з задавальненнем танцуе польку, кракавяк, «Лявоніху», «Во саду ли…», «Каханачку» і «Каке́тку». Абласны метадычны цэнтр народнай творчасці займаецца адраджэннем і папулярызацыяй беларускай харэаграфічнай фалькларыстыкі. Так, праводзяцца заняткі па бытавых танцах, семінары і майстар-класы. У прыватнасці, нядаўна ўрокі майстэрства давалі кіраўнікі народных калектываў «Медуніца» Лёзненскага раёна, «Крыніца» Расонскага раёна, «На ростанях» дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў і іншыя.

Алена Рублеўская, студэнтка 4 курса ВДУ імя П. Машэрава, "Віцебскія весці"