Туроператары з Латвіі сёння пачынаюць сваё знаёмства з Віцебскай вобласцю

16 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Тураператары з Латвіі сёння пачынаюць сваё знаёмства з Віцебскай вобласцю, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Дагнія Лацэ-Атэ. Гэты азнаямленчы тур закліканы пазнаёміць латвійскія кампаніі, якія арганізуюць адпачынак за мяжой, з патэнцыялам Віцебскай вобласці. Госці з 16 па 18 мая будуць сустракацца ў Докшыцкім, Лепельскім, Бешанковіцкім, Полацкім, Глыбоцкім, Мёрскім, Шаркаўшчынскім, Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах, а таксама гарадах Полацк, Наваполацк, Віцебск. Азнаёміўшыся з Віцебскай вобласцю, латвійскія тураператары прэзентуюць у Віцебску магчымасці для адпачынку ў Латвіі, а таксама пазнаёмяць грамадскасць з турыстычным брэндам Live Riga. Як чакаецца, тураператары Латвіі і Віцебскай вобласці заключаць дагаворы аб супрацоўніцтве. -0-