Туроператары з Расіі, Туркменістана, Узбекістана наведаюць азнаямленчы тур у Віцебскай вобласці

Туроператоры из России, Туркменистана, Узбекистана побывают в ознакомительном туре в Витебской области

Найбуйнейшыя туроператары Расіі, Туркменістана і Узбекістана наведаюць азнаямленчы тур па санаторыях Віцебскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дар'я Мацкевіч.

Азнаямленчы тур "Патэнцыял Віцебскай вобласці ў сферы аздараўленчага турызму" адбудзецца 18-21 лістапада. Яго арганізуе ўпраўленне спорту і турызму сумесна з прадпрыемствам ТАА "РайдоТур" з мэтай прасоўвання магчымасцей санаторна-курортных арганізацый рэгіёну, нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту туруслуг. На працягу чатырох дзён 11 прадстаўнікоў з Туркменістана (туроператары, прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па турызме), 6 з Узбекістана (туроператары, прадстаўнік упраўлення аховы здароўя Ташкента) і 2 туроператары з Расіі наведаюць 8 здраўніц рэгіёну, а таксама Беразінскі біясферны запаведнік.

"Тэма аздараўлення выбрана невыпадкова: асноўнымі пастаўшчыкамі экспарту турыстычных паслуг у рэгіёне з'яўляюцца менавіта санаторна-курортныя арганізацыі. І лідарамі па гэтым паказчыку ў сферы ўсяго турызму, не толькі аздараўлення, з'яўляюцца санаторыі "Лётцы", "Лепельскі ваенны санаторый" і "Баравое".

Гэтыя аб'екты госці таксама наведаюць", - растлумачыла Дар'я Мацкевіч. Яна дадала, што калі раней асноўную масу адпачывальнікаў складалі расіяне, то цяпер гэты рынак некалькі здаў свае пазіцыі. Але пры гэтым заўважна вырас экспарт паслуг у Туркменістан і Узбекістан.

Па выніках 9 месяцаў гэтага года да аналагічнага перыяду 2014-га адбылося павелічэнне колькасці турыстаў і адпачывальнікаў з гэтых краін у 3,5 і 3 разы адпаведна. Таму дадзеныя напрамкі з'яўляюцца перспектыўнымі. У цэлым за апошнія два месяцы ўпраўленнем і яго партнёрамі зроблена вялікая праца па дыверсіфікацыі экспарту паслуг.

Так, у кастрычніку адбыўся рэкламны тур па Віцебску для 18 тураператараў Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Расіі і азнаямленчая паездка па маршруце Віцебск - Глыбокае - Мосар - Паставы - Віцебск для кіраўнікоў прафсаюзных камітэтаў, прадстаўнікоў адміністрацый прадпрыемстваў і ўстаноў вобласці. У лістападзе ў туры па аграэкасядзібах Полацкага раёна пабывалі прадстаўнікі сферы сельскага турызму і аб'ектаў кулінарнага сэрвісу латвійскага рэгіёна Латгалія.

Кацярына Князева, БЕЛТА.