Турысэрвісамі арганізацый Віцебскай вобласці летась скарысталіся больш за 224 тыс. чалавек
"Турыстычную дзейнасць у рэгіёне летась ажыццяўлялі 140 арганізацый. У цэлым іх паслугамі скарысталіся 224,5 тыс. чалавек - гэта арганізаваныя турысты і экскурсанты. Апошніх было больш за 170 тыс.", - растлумачылі спецыялісты.
Арганізаваны турызм у паўночным рэгіёне летась працягнуў дынамічна развівацца. У прыватнасці, калі ў 2021 годзе вобласць наведалі каля 3,4 тыс. арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, то ў 2022 годзе - амаль 15,7 тыс. Аднак па колькасці тых, хто выехаў за мяжу і быў абслужаны турыстычнымі арганізацыямі рэгіёну, назіраецца невялікае зніжэнне - 21,1 тыс. (розніца з папярэднім годам каля 2 тыс.).
Туры ў межах краіны ў фірмах вобласці выбралі 187,8 тыс. беларусаў. У аднадзённыя паездкі пры гэтым адправіліся больш за 161 тыс. чалавек.
Цікава, што за мяжой беларусы ў сярэднім знаходзіліся восем дзён, але у некаторых краінах знаходзіліся значна даўжэй. Напрыклад, у Інданезіі і Тайландзе затрымліваліся на 16, Бразіліі - 15, Танзаніі - 14, у Чарнагорыі і Маўрыкіі - на 13 дзён, адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.
Сярэдні адпачынак замежных турыстаў у Беларусі склаў тры дні.
Пераважная большасць пастаяльцаў гатэляў Віцебскай вобласці аказаліся беларусамі. Усяго за год паслугамі гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння скарысталіся 191,3 тыс. чалавек, сярод іх 122,5 тыс. грамадзян нашай краіны. Аналагічная сітуацыя склалася і ў частцы санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння. Іх абслугоўванне выбралі 145,4 тыс. чалавек, больш за 117 тыс. з якіх - беларусы.