«Твае першыя фінансы»: вынікі акцыі Белаграпрамбанка па фінансавай пісьменнасці
Самым важным момантам свята для рабят стала ўручэнне маляўнічага ілюстраванага зборніка фінансавых апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фінансы» і іншых памятных прызоў і падарункаў ад банка.
Кніга «Твае першыя фінансы» ў цікавай і даступнай форме распавядае пра гісторыю з'яўлення грошай, пра карысць і патрэбу банкаў, пра тое, як правільна карыстацца грашыма, што значыць быць фінансава пісьменным і сучасным, пра тое, што такое ўклады, крэдыты, банкаўская плацежная картка і многае іншае. У кнізе ёсць нават слоўнік фінансавых тэрмінаў.
Стваральнікі праекта пастараліся, каб кніга «Твае першыя фінансы» стала для дзяцей добрым падспор'ем у асваенні свету фінансаў. Ідучы за галоўнымі героямі кнігі Алесікам, Стэфкай і казачным персанажам Агрыкам, юныя чытачы змогуць пагрузіцца ў найцікавейшы свет фінансаў і зрабіць для сябе нечаканыя адкрыцці. Асноўная каштоўнасць кнігі «Твае першыя фінансы» заключаецца ў яе практычнай накіраванасці і карыснасці. Распавядаючы пра які-небудзь фінансавы прадукт, яна кожны раз дапамагае вырашыць нейкае актуальнае жыццёвае пытанне.
Да ведама
Усяго па ўсёй Беларусі ў мерапрыемствах Белаграпрамбанка прынялі ўдзел каля 100 000
беларускіх школьнікаў па ўсёй краіне. У Магілёве і Магілёўскім рэгіёне кнігу «Твае першыя фінансы» атрымалі больш за 10 000 пяцікласнікаў, урокі па фінансавай пісьменнасці прайшлі ў 331 школе.Гісторыя праекта «Твае першыя фінансы» бярэ пачатак у верасні 2014 года. Тады ў рамках гэтай маштабнай сацыяльнай акцыі, прызначанай пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматы, зборнік дзіцячых казак на фінансавую тэму «Твае першыя фінансы» атрымалі каля 25 тысяч вучняў 5-х класаў сельскіх, а таксама некаторых гарадскіх школ краіны. У 2015 годзе кнігі дасталіся 88 тысячам пяцікласнікаў, у 2016 — пачатку 2017 года ўладальнікамі фінансавых казак ад Белаграпрамбанка сталі 96 тысяч пяцікласнікаў. За гады існавання праекта кнігі па фінансавай пісьменнасці атрымалі каля 300 тысяч школьнікаў.
Практыка паказвае: чым раней чалавек пачынае асвойваць законы якой-небудзь навукі, тым больш эфектыўна ён зможа іх прымяняць у жыцці. А фінансавая пісьменнасць як раз такая навука, эфектыўнае валоданне якой дапаможа станаўленню маладога чалавека як паспяховай і ўпэўненай у сабе асобы. Таму вывучэнне фінансавай пісьменнасці павінна пачынацца яшчэ са школьнай парты, чаму Белаграпрамбанк і імкнецца спрыяць.