Творчы двухдзённы нон-стоп стартаваў у Воршы

30 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Творчы нон-стоп стартаваў сёння ў Оршы: у горадзе адкрыўся XV Фестываль творчасці студэнцкай і навучэнскай моладзі "Аршанскі першацвет". Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Аршанскага гарвыканкама Алег Смірноўскі. На працягу двух дзён больш за 200 маладых людзей, якія прайшлі папярэднія адборы, будуць спаборнічаць у ўменні спяваць, танцаваць, дэкламаваць літаратурныя творы і ў "Фрыстайле". У апошняй намінацыі аб'яднаны цыркавое і тэатральнае мастацтва. Майстэрства ўдзельнікаў ацэніць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі лепшых танцавальных, тэатральных калектываў Беларусі, папулярныя выканаўцы. Імёны пераможцаў у кожнай намінацыі будуць агучаны на цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджання па выніках усіх выступленняў. Права выбраць пераможцу на свой густ атрымалі і аршанцы. Спецыяльна для жыхароў горада, якія заўсёды праяўляюць вялізную цікавасць да фестывалю, арганізавана чатыры канцэрты, падчас якіх адбудзецца смс-галасаванне. Прыз гледачовых сімпатый будзе ўручацца па-за намінацыямі аднаму з удзельнікаў, які набраў найбольшую колькасць галасоў, кожны дзень. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аддзел па справах моладзі Аршанскага гарвыканкама, Дом культуры чыгуначнікаў і ТК "Скіф".-0-