Абвешчаны творчы конкурс на самую арыгінальную ахоўную маску ў Беларусі. Удзельнічаць можа кожны
Творчы конкурс на самую арыгінальную ахоўную маску абвешчаны ў Беларусі. Пра гэта інфармуе medvestnik.by.
Ахоўную маску можна аформіць у любой дэкаратыўна-прыкладной тэхніцы (роспіс, аплікацыя, вышыўка, дэкарыраванне пацерамі і інш.). Трэба сфатаграфавацца ў ёй і даслаць на электронны адрас info@medvestnik.by да 15 снежня ўключна. Тры найбольш арыгінальныя працы будуць адзначаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі. А самая яркая і выразная атрымае Гран-пры конкурсу. Вынікі будуць апублікаваны 17 снежня ў газеце «Медыцынскі веснік» і на сайце medvestnik.by.
Прыняць удзел у конкурсе «COVID, маска… Новы год!» можа любы жыхар Беларусі, узрост удзельнікаў не абмежаваны. Самым маленькім могуць дапамагаць бацькі, школьнікам — настаўнікі. Дапускаюцца таксама калектыўныя працы, а да іх групавыя фота.