У Віцебску ў Год культуры абвешчаны "Творчы чацвер"
Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва ў Год культуры арганізуе платформу для сустрэч творчых людзей па праекце \"Творчы чацвер\", паведаміў навуковы супрацоўнік ВЦСМ Уладзімір Булаўскі.
Праект \"Творчы чацвер\" - гэта серыя штотыднёвых сустрэч з грамадзянскімі ініцыятывамі і культурнымі актывістамі Віцебска на працягу чатырох месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў культуры, адукацыі і мастацтва, якія імкнуцца разнастаіць сваю дзейнасць і зацікаўлены ў супрацоўніцтве з маладымі індывідуальнымі творцамі. \"На мерапрыемстве моладзь зможа прэзентаваць свае творчыя ідэі і праекты, у рэалізацыі якіх ім неабходна дапамога і падтрымка, у тым ліку дзяржаўных устаноў, у якіх ёсць для гэтага рэсурсы і пляцоўкі. Ідэя падобных сустрэч узнікла падчас кірмашу творчых ініцыятыў \"Горад для мяне\", арганізаванага ВЦСМ сумесна з супольнасцю Vitebsk4Me у лістападзе 2015 года.
Тады на агульным абмеркаванні і была агучана вострая неабходнасць у стварэнні падобнай платформы для ўзаемадзеяння\", - растлумачыў Уладзімір Булаўскі. Сувязь будзе праходзіць па чацвяргах у выставачнай зале \"Музычная гасцёўня\" ВЦСМ (пр-т Фрунзе, 11). Першая сустрэча збярэ гасцей ужо 11 лютага у 17.00.
Кацярына Князева, БЕЛТА.