Сёння тысячы паломнікаў будуць ушаноўваць памяць прападобнай Ефрасінні Полацкай
5 чэрвеня, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тысячы паломнікаў сёння - у Дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай - прыбылі ў Полацк, каб пакланіцца яе мошчам, распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацка-Глыбоцкай епархіі.
У Дзень памяці Ефрасінні Полацкай бажэственныя літургіі будуць адслужаны ў Свята-Ефрасіннеўскім храме і Крыжаўзвіжанскім саборы Свята-Ефрасіннеўскага манастыра, у Сафійскім саборы. Затым багамольцы хросным ходам пройдуць ад Сафійскага сабора да манастыра. Сярод паломнікаў нямала груп вернікаў з расійскіх рэгіёнаў, Украіны, Латвіі.
Па ўсталяванай традыцыі Дзень памяці святой завяршае чараду мерапрыемстваў у гонар дня заснавання Полацка. Аднак у юбілейным годзе, калі Полацк адзначае 1150-годдзе, гэты дзень толькі знамянуе перапынак у урачыстасцях. Яны адновяцца ў лістападзе на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі", якая пройдзе ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пад знакам юбілею таксама адбудзецца міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі". У штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы тады ж адкрыецца фотавыстава "Полацк старажытны. Полацк сучасны". -0-