У фальшываманетчыка ў Віцебску знайшлі каля 47 тысяч даляраў
Дзесяткі тысяч фальшывых долараў канфіскавалі праваахоўнікі ў жыхара Віцебска, які раней прыцягваўся за гандаль людзьмі і збыт наркатычных сродкаў.
На злачынцу вывелі два непаўналетнія 2002 і 2006 г. нараджэння. 18 студзеня дзеці спрабавалі абмяняць у адным з аддзяленняў банка горада тры купюры вартасцю 100 долараў ЗША, сапраўднасць якіх выклікала сумненне ў работнікаў банка. У аддзяленне былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі.
Па заключэнні экспертаў Віцебскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, канфіскаваныя тры купюры вартасцю ў 100 долараў ЗША былі выраблены не прадпрыемствам, якое выпускае грашовыя білеты і каштоўныя паперы ЗША, а выкананы спосабам глыбокага друку з фотамеханічных друкаваных формаў. Серыйныя нумары і пячатка казначэйства на падробленых банкнотах выраблены спосабам плоскага афсетнага друку.
У ходзе апытання непаўналетніх праваахоўнікі ўстанавілі, што грашовыя білеты ім для абмену перадаў знаёмы маці аднаго з дзяцей. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікі міліцыі затрымалі віцябляніна 1978 года нараджэння, які ўжо мае судзімасці за гандаль людзьмі і збыт наркатычных сродкаў.
Па адрасах, устаноўленых у ходзе апытання непаўналетніх, следчымі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі праведзены агляды, у выніку якіх было канфіскавана 477 грашовых білетаў вартасцю 100 долараў ЗША.
Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, у дачыненні да падазронага гарадскім аддзелам Следчага ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 221 КК (фальшываманетніцтва ў асабліва буйным памеры).