У футбольнага клуба "Віцебск" новы галоўны трэнер
Прэс-служба "Віцебска" афіцыйна абвясціла аб прызначэнні Аляксандра Паўлава на пасаду галоўнага трэнера клуба.
Аляксандр Паўлаў як гулец вядомы выступамі за БАТЭ, акрамя гэтага гуляў за «Шахцёр», казахстанскі «Акжэтпес» і магілёўскі «Дняпро». Правёў за нацыянальную зборную Беларусі 13 матчаў.
У 2019 годзе завяршыў кар'еру гульца і прыйшоў на трэнерскую працу ў сталічны «Энергетык-БДУ». У пачатку 2020 года ўзначаліў дубль клуба, з лета 2021 года сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе памочнікам галоўнага трэнера.
Футбольны клуб "Віцебск" па выніках сезона-2022 страціў прапіску ў наймацнейшым дывізіёне. У завершаным чэмпіянаце вышэйшай лігі "Віцебск" трэніравалі Яўген Чарнухін (пачынаў сезон), а таксама Сяргей Ясінскі, які сумяшчаў свой пост з аналагічным у моладзевай зборнай Беларусі.