У Глыбокага з'явiўся гiмн

У Глубокого появился гимн

Уласная гімн з'явіўся ў Глыбокага, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч.

Свае працы на конкурс, які праводзіўся мясцовымі органамі ўлады, даслалі сем удзельнікаў з Глыбоцкага раёна, Браслава і Полацка. Лепшы варыянт вызначаўся меркаваннем кампетэнтнага журы. На апошнім этапе правільнасць выбару была пацверджана і грамадскім галасаваннем, якое адбылося падчас адкрытага праслухоўвання ў гарадскім Доме культуры. У выніку гімнам горада Глыбокае стала кампазіцыя з аднайменнай назвай на словы Аляксандра Жыгунова і музыку Браніслава Громакава.

Вядзецца праца па запісе гімна ў розных варыянтах выканання. Плануецца, што ўпершыню ён прагучыць у жывым выкананні ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а ў далейшым стане неад'емнай часткай значных афіцыйных мерапрыемстваў горада. "З улікам набліжэння 600-годдзя Глыбокага, якое горад адзначыць у пачатку ліпеня, з'яўленне ўласнага гімна з'яўляецца важнай падзеяй для ўсіх мясцовых жыхароў", - адзначыла Галіна Унуковіч.

Вольга Багачова