У кожнай вёскі Віцебскай вобласці з'явяцца шэфы
26 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кожная вёска на Віцебшчыне будзе мець шэфаў. Аб неабходнасці навядзення парадку і дапамозе асабістым падсобным гаспадаркам у вясеннюю пасяўную гаварыў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За кожнай вёскай, за кожным хутарам неабходна замацаваць шэфаў", - сказаў губернатар. Дарожным службам, жыллёва-камунальнай гаспадарцы трэба ўзяць пад пільную ўвагу добраўпарадкаванне больш чым 6 тыс. населеных пунктах, незалежна ад таго, колькі людзей у іх пражывае. Улічваючы, што большасць жыхароў у аддаленых вёсках - пенсіянеры, ім неабходна дапамагчы адрамантаваць платы, знесці непатрэбныя пабудовы.
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў вобласці спыняецца практыка будаўніцтва новых сядзібных дамоў на ўскраінах населеных пунктах. У вёсках налічваецца амаль 9,5 тыс. вольных участкаў, дзе і будзе весціся будаўніцтва. Аляксандр Косінец даручыў старшыням райвыканкамаў больш актыўна рэкламаваць гэтыя ўчасткі, прапаноўваць іх для будаўніцтва жылля маладым спецыялістам.
Кіраўнік вобласці таксама запатрабаваў ад кіраўнікоў мясцовых органаў улады такім чынам арганізаваць працу, каб апрацоўка асабістых агародаў вялася ў тыя ж тэрміны, што і на грамадскіх палях. "У валавыя аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі свой уклад уносяць асабістыя падсобныя гаспадаркі і фермеры. Ім неабходна рэальная дапамога і паважлівае стаўленне да іх патрэб", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. -0-