На Кургане Дружбы сабраліся ветэраны Беларусі, Расіі і Латвіі
"Гэта гістарычная зямля, на якой не было мяжы, дзе нашы народы ваявалі за агульную справу, пралівалі разам кроў. На жаль, сёння праз мемарыяльны комплекс прайшла мяжа. Але самае важнае, што за гэтыя гады ў нашых сэрцах як не было межаў, так і няма. У кожнага ў сям'і хтосьці загінуў. Мы ўсе датычныя да Вялікай Перамогі. Давайце жыць у міры, дружыць, размаўляць", - заклікаў на мітынгу Мікалай Шарснёў.
Агульная памяць і боль, агульная Перамога, на яго думку, - гэта спрыяльны фундамент для будаўніцтва добрасуседскіх адносін, эфектыўных культурных і эканамічных сувязяў, сумеснай вытворчасці прадукцыі, павелічэння таваразвароту ў трансгранічных рэгіёнах. "Вось гэта і будзе тая доля нашага пакалення ў агульную Перамогу, у тое, за што нашы дзяды змагаліся", - заключыў Мікалай Шарснёў.
Салідарныя з гэтымі словамі ў сваіх выступленнях былі і губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак, і дэпутат сейма Латвіі Артур Рубікс. "Чым больш мы будзем гаварыць, нагадваць, што такое вайна, тым больш моладзі будзе разумець яе рэальную пагрозу і не захоча ніколі ў гэтым удзельнічаць. Мы вельмі чакаем таго часу, калі не будзе мяжы, мы зможам абняцца, пабратацца, падзяліцца думкамі", - дадаў Артур Рубікс.
Удзельнікі міжнароднай сустрэчы на КурганеДамоўленасць аб дружбе прадугледжвае ў наступным годзе дапоўніць мерапрыемства афіцыйнай сустрэчай маладзёжных дэлегацый. Пра гэта на мітынгу на мяжы трох дзяржаў абвесціў Мікалай Шарстнёў. "Калі раней тут збіралася ў асноўным ветэранскі рух, то цяпер мы бачым, што пераважае моладзь. Яе цікавасць сведчыць аб тым, што традыцыі ёсць каму працягваць. І мы ўжо дамовіліся, што ў наступным годзе неабходна вывесці на ўзровень афіцыйных дэлегацый нашу моладзь. Хоць у іх ёсць сваё мерапрыемства на Кургане - 7-дзённы лагер. Але нам бы хацелася, каб яны адчувалі тыя эмоцыі, бачылі слёзы ветэранаў, калі яны абдымаюцца пры сустрэчы праз гады. Гэта наш абавязак - прышчапіць як мага больш любові да ветэранскага руху і ў цэлым патрыятызму", - адзначыў Мікалай Шарстнёў. Першы крок ужо зроблены: упершыню на сустрэчы адначасова з традыцыйным партызанскім вогнішчам дружбы прайшло маладзёжнае вогнішча - сустрэча хлопцаў з Верхнядзвінскага і Себежскага раёнаў.
На мяжы трох дзяржаў прайшла 58-я міжнародная сустрэча франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў Беларусі, Расіі, Латвіі на Кургане Дружбы. Прымаючым бокам у гэтым годзе стала Расія. Сустрэча пачалася з ускладання кветак і вянкоў - спачатку да помніка Герою Савецкага Саюза Марыі Пынто на тэрыторыі краіны-гаспадыні, затым - да манумента героям-камсамольцам вёскі Прошкі на беларускай зямлі.
І ў завяршэнне губернатары Пскоўскай і Віцебскай абласцей Андрэй Турчак і Мікалай Шарстнёў перадалі кошык з кветкамі латвійскаму боку для ўскладання да манумента Герою Савецкага Саюза Іманту Судмалісу. Гэты момант стаў самым кранальным эпізодам дня: удзельнікі святаў, падзеленыя невялікай рэчкай Сіняй, па якой праходзіць лінія мяжы паміж Расіяй і Латвіяй, махалі адзін аднаму, перадавалі прывітанне, прызнаваліся ў дружбе і любові, а затым хорам спявалі "Кацюшу".
Курган Дружбы быў насыпан у 1959 годзе на мяжы трох рэспублік - БССР, РСФСР і Латвійскай ССР у гонар баявога супрацоўніцтва партызан Беларусі, Расіі і Латвіі. Зямля для яго ўзята з магіл партызан і воінаў Чырвонай арміі, з месцаў гібелі Аляксандра Матросава, Клаўдзіі Назаравай, Леаніда Голікава, Марыі Парываевай і іншых герояў. Да курганапракладзены тры алеі: з Беларусі – бярозавая, з Расіі – кляновая, з Латвіі – ліпавая. На вяршыні Кургана расце дуб – сімвал непарушнай дружбы трох народаў. На трох гранітных плітах на трох мовах напісана: "Курган Дружбы узведзены на стыку межаў трох братніх рэспублік у гонар баявой дружбы, скрэпленай крывёй у гады Вялікай Айчыннай вайны рускіх, беларускіх і латышскіх партызан. Адкрыты 3 ліпеня 1959 года".
Кацярына Князева – БЕЛТА. Фота з афіцыйнага сайта г. Пскова і Таццяны Пастэрнак – "Віцебскія весці".