У Міёрскай раённай бальніцы адкрываецца новае дзіцячае аддзяленне
У Міёрскай раённай бальніцы адкрываецца новае дзіцячае аддзяленне.
Каб стварыць для дзяцей па-сапраўднаму хатнюю атмасферу, будаўнікам прыйшлося прыкласці нямала намаганняў. Цяпер у распараджэнні хлопчыкаў, дзяўчынак і іх мам — утульныя палаты, гульнявы пакой, сталовая, зала лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапеўтычны кабінет. Абнавілася і "начынне": раённы выканаўчы камітэт падарыў вялікі тэлевізар з прыстаўкай, мясцовыя прадпрыемствы — сухі басейн і камплект посуду.
— У раёне налічваецца звыш 4 тысяч дзяцей і падлеткаў, — адзначае галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая. — Таму праблема рэканструкцыі і пашырэння аддзялення стаяла даўно. Мы ўдзячныя будаўнікам, якія зрабілі ўсё за тры месяцы. На чарзе — яшчэ некалькі наваселляў. Летам пасля капітальнага рамонту будзе здадзена ў эксплуатацыю памяшканне Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду, а праз год мы плануем пераехаць у новы будынак цэнтральнай раённай бальніцы.
Алена Бегунова, "Рэспубліка"