У нацыянальных адборах на конкурсы «Славянскага базару-2014» з'явіцца тэлепраект

У национальных отборов на конкурсы "Славянского базара-2014" появится телепроект
XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане адной з самых яркіх культурных падзей Года гасціннасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, якое адбылося пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка.

XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стане адной з самых яркіх культурных падзей Года гасціннасці. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, якое адбылося пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка.

Сёлета фестываль пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Асноўнай яго ідэяй стане яднанне славянскіх культур і народаў у нацыянальным культурным цэнтры Беларусі – гасцінным горадзе Віцебску.

Сярод ключавых мерапрыемстваў праграмы сёлетняга фестывалю – гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, ХХIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014", XII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2014", а таксама канцэрт, які пройдзе ў рамках Дня дружбы 13 ліпеня. Яго тэмай стане 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і маючае адбыцца ў 2015 годзе 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Фармат конкурсаў фестывалю плануецца змяніць. "Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь створыць спецыяльны тэлевізійны праект аб правядзенні нацыянальных адборачных тураў да міжнародных конкурсаў выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск", падрыхтоўцы пераможцаў адборачных тураў да конкурсаў (уключаючы правядзенне дзённікаў)", – распавялі ў прэс-службе ўрада.

Падчас фестывалю мастацтваў плануецца юбілейная праграма "Вярнуўся я на радзіму", прысвечаная 100-годдзю Марка Фрадкіна, з удзелам заслужанага калектыву Беларусі "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.

Таксама пройдуць мерапрыемствы Дня моладзі (11-12 ліпеня), сярод якіх – прэс-канферэнцыя, маладзёжная праграма "Музычная бітва дыджэяў", фестываль маладзёжных субкультур з правядзеннем майстар-класаў, парад маладзёжных субкультур "БелаРусь у Сэрцы Маім!", патрыятычная акцыя "Дзякуй за жыццё!", міжнародны маладзёжны фестываль "Агонь танца - 2014".

Прадугледжваецца і правядзенне камерцыйных канцэртаў з запрашэннем расійскіх зорак эстрады і шансону: Філіпа Кіркорава, Стаса Міхайлава, Барыса Маісеева, Міхаіла Шуфуцінскага, арт-групы "Хор Турэцкага", Надзеі Кадышавай і ансамбля "Залатое кальцо", групы "Любэ" і інш.

Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы (у Летнім амфітэатры) прапануецца правесці 19 канцэртных праграм, уключаючы 4 начныя канцэрты.

Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, Цэнтр культуры "Віцебск" ужо са снежня 2013 года прыступіў да поўнамаштабнай рэалізацыі квіткоў на ўсе мерапрыемствы праз электронную сістэму распаўсюджвання (партнёр - СТАА "Квіткі Бел").

Таццяна Рыгоравіч