Прэзідэнты Беларусі і Расіі маюць цвёрдую палітычную волю пашыраць двухбаковыя сувязі - В.Матвіенка
5 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць цвёрдую палітычную волю і жаданне пашыраць двухбаковыя сувязі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка па выніках сустрэчы са знешнепалітычным ведамствам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыла Валянціна Матвіенка, на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі адбылася вельмі грунтоўная размова па самым шырокім спектры пытанняў. Бакі абмяняліся думкамі аб стане беларуска-расійскіх адносін, выніках візіту кіраўніка расійскай дзяржавы, стратэгіі і перспектывах далейшага супрацоўніцтва і развіцця інтэграцыйных аб'яднанняў, пытаннях і тэндэнцыях у сусветнай палітыцы.
"Я яшчэ раз пераканалася па выніках усіх перамоваў і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі: у лідараў нашых дзяржаў ёсць цвёрдая палітычная воля, жаданне паглыбляць і пашыраць сувязі Расіі і Беларусі. Гэта самы галоўны ключавы момант, які ўсіх нас павінен радаваць, - падкрэсліла старшыня Савета Федэрацыі. - Ёсць разуменне таго, якою дарогай рухацца, з якой хуткасцю, як рабіць наша інтэграцыйнае аб'яднанне прывабным для іншых дзяржаў".
Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі ў галіне гуманітарных сувязяў, сферах адукацыі, культуры. "Тут велізарнае поле для супрацоўніцтва", - адзначыла Валянціна Матвіенка.
На яе думку, у частцы развіцця ўзаемадзеяння ў сферах інавацый, высокіх тэхналогій неабходна мяняць нарматыўную базу, каб стварыць больш спрыяльныя ўмовы. "Таму што сёння не можа быць расійскага венчурнага фінансавання навуковых распрацовак у Беларусі, у нас няма нарматыўных актаў па размеркаванні інтэлектуальнай уласнасці, абароне патэнтаў, і многае іншае, што стрымлівае наша супрацоўніцтва. Мы такіх вузельчыкаў набралі вельмі шмат. Яны невялікія, але іх трэба развязаць, каб даць свабоду развіццю супрацоўніцтва ў самых розных сферах", - сказала старшыня Савета Федэрацыі.
"Гэта была вельмі глыбокая цікавая змястоўная размова, і я пераканалася, наколькі Прэзідэнт Беларусі патрыёт сваёй краіны. Гэта чалавек, які любіць сваіх людзей, выкарыстоўвае любыя магчымасці для развіцця краіны. Гэта вельмі важна", - заўважыла Валянціна Матвіенка.
"Думаю, што вельмі многае з таго, аб чым мы гаварылі, трэба паставіць у рабочую парадку, абмяркоўваць і здымаць тыя рабочыя пытанні, якія ёсць у адносінах", - дадала старшыня Савета Федэрацыі.-0-