У СМІ павінна быць наступальная роля ў вырашэнні задач па мадэрнізацыі
Сродкам масавай інфармацыі павінна належыць актыўная роля ў вырашэнні задач па мадэрнізацыі прамысловасці. Такі пункт гледжання сёння выказала першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, якая прымала ўдзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сродкаў масавай інфармацыі павінна быць наступальная роля ў вырашэнні задач, пастаўленых Прэзідэнтам і ўрадам па мадэрнізацыі эканомікі", - пераканана Лілія Ананіч. Яна заклікала журналістаў часцей бываць на прадпрыемствах, паказваць і распавядаць аб тым, як вядзецца абнаўленне. "Паказаць лепшае і не баяцца сказаць, што праблема не ў тым, каб знайсці грошы, а ў тым, што іх млява шукаюць. Беларусь здольна вырашаць любыя задачы", - падкрэсліла Лілія Ананіч.
Першы намеснік міністра нагадала, што ў 2013 годзе таксама стаяць сур'ёзныя задачы па рэфармаванні дзяржаўных рэспубліканскіх і абласных СМІ.