Стыхія не спачувае чалавеку…

Лета — час адпачынку, канікул і забаў на свежым паветры. Аднак разам з радасцю ад прыгод дзеці могуць апынуцца ў небяспечных сітуацыях, звязаных і з агнём, і з вадой. Чаму ж стыхія можа быць такой бязлітаснай? Усё справа ў тым, што стыхія не можа праяўляць спачуванне да чалавека, бо ў яе няма сэрца.

Хітрая вада

Плаванне, купанне і розныя водныя віды спорту — усё гэта выдатныя спосабы правесці летні дзень. Аднак вада можа быць хітрай і небяспечнай. Дзеці, не маючы належнага навыку плавання і нагляду дарослых, могуць трапіць у небяспечную сітуацыю. Цячэнне ракі, глыбіня, расліннасць могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку. Важна памятаць, што вада не даруе памылак, таму бяспека павінна быць на першым месцы.

31.05.2024 у раёне 21-30 дзяўчына сумесна з кампаніяй знаёмых ужывала спіртныя напоі на беразе ракі З. Дзвіны у г. Віцебску. Маладая дзяўчына вырашыла выкупацца ў рацэ, адплыўшы ад берага на адлегласці 5-і метраў, не разлічыла сілы і даплысці назад да берага ўжо не змагла. На некаторы час кампанія, якая знаходзілася на беразе, выпусціла з-пад увагі дзяўчыну, а калі апамяталіся, то выявілі, што яна знікла з паверхні ракі. Пасля чаго маладыя людзі звярнуліся ў МНС.

Дзеці не шкоднікі, а выпрабавальнікі.

Агонь, несумненна, небяспечны для ўсіх. Дзеці, будучы дапытлівымі і поўнымі энергіі, часам не ўсведамляюць рызыкі, звязаныя з ім, што можа прывесці да сур'ёзных наступстваў, уключаючы апёкі.

У цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі аднаго з падворкаў гарыць гаспадарчая пабудова, ёю аказаўся вулічны туалет, а успыхнуў ён з-за свавольства з агнём. Васьмігадовы хлапчук, гасцюючы ў цёці, вырашыў усамітніцца для правядзення небяспечнага эксперыменту. Ён падпальваў паперу, але сітуацыя выйшла з-пад кантролю. Небяспечным прыстасаваннем у руках дзіцяці аказалася запальнічка, як патлумачыла цёця, яна вельмі спадабалася дзіцяці ў краме і яна вырашыла яе набыць для ўласных патрэб. «Званочак» не быў распазнаны, магчыма, з-за таго, што сама жанчына на той момант знаходзілася пад уздзеяннем алкаголю.

Дзеці павінны быць азнаямлены з патэнцыяльнымі небяспекамі, навучаны правілам бяспечных паводзінаў. Гэта задача бацькоў. Яны павінны сачыць за дзецьмі і забяспечваць неабходную падтрымку і абарону. Толькі так можна пазбегнуць трагічных наступстваў і захаваць радасць ад летніх прыгод.