У Талачына зьявіўся расейскі горад-пабрацім

Пагадненне аб супрацоўніцтве з адміністрацыяй расійскага горада Конакава (Цвярская вобласць) падпісаў Талачынскі райвыканкам. 


Абодва бакі нацэлены на доўгатэрміновае ўзаемадзеянне, асабліва ў культурным і эканамічным плане.


Характэрна, што сяброўства Талачына і Конакава бярэ пачатак у год 20-годдзя Саюза Беларусі і Расіі.


Дарэчы, ініцыятарам наладжвання пабрацімскіх сувязяў з'яўляецца старшыня Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Братэрства» па Цвярской вобласці Сяргей Жагуноў, які раней пабываў на Талачыншчыне з прыватным візітам і зацікавіўся багатай культурна-гістарычнай спадчынай краю.


Наталля Рыжкова, «Віцебскія весці».