У віцяблян прачнулася цікавасць да вакальнага мастацтва

9 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У віцяблян сёлета прачнулася цікавасць да вакальнага мастацтва. Такі вывад зрабілі ў Віцебскім гарадскім цэнтры культуры па выніках набору ў гурткі і студыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Упершыню камерны хор набраў адразу 16 спевакоў, папоўнілася новымі артыстамі і дзіцячая вакальная студыя "Форум". Сёлета амаль 600 пачаткоўцаў прыйшлі ў больш чым 40 калектываў і аматарскіх аб'яднанняў займацца харэаграфіяй, інструментальнай музыкай, асвойваць вакальнае і тэатральнае майстэрства, развіваць кругагляд у інтэлектуальных і дыскусійных клубах, асвойваць тонкасці кветаводства і гістарычнай рэканструкцыі. Характэрна, што ў цэнтры абмяжоўваюць толькі ніжнюю ўзроставую планку, стараючыся працаваць з дзецьмі ад 6 гадоў, для дарослых узрост не з'яўляецца перашкодай для заняткаў. Гурткі і студыі цэнтра дапамагаюць з карысцю праводзіць вольны час 1,5 тыс. жыхароў Віцебска. Сярод калектываў амаль палова носяць званні "народны" і "узорны". У Віцебскай вобласці да аматарскай творчасці прыцягнута больш за 50 тыс. удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. -0-