У віцяблячанкі канфіскавалі амаль 60 л парфумерыі на Br13 млн.
22 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У віцябчанкі знойдзена нелегальнай парфумерыі на Br13 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамабіль "Рэно" пад кіраваннем 41-гадовай жыхаркі Віцебска быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў на аўтадарозе Віцебск-Лёзна каля вёскі Вароны Віцебскага раёна. У машыне выяўлена 58,5 л парфумернай прадукцыі замежнай вытворчасці без адпаведных дакументаў.
За парушэнне п.2.17 Дэкрэта №11 у дачыненні да віцябчанкі складзены адміністрацыйны пратакол. Дарагі груз канфіскаваны.-0-