У Віцебскім раёне арганізуюць піянерлагер для дарослых

Знаходзіцца ён будзе ў вёсцы Барвін Перавоз на тэрыторыі комплексу "Дружныя рабяты", адзін з яго арганізатараў — Віцебскі райвыканкам.

Наведвальнікаў падзеляць на атрады, за кожным з якіх замацуюць піянерважатых. Адпачывальнікаў тут урачыста прымуць у піянеры і нават завяжуць ім чырвоныя гальштукі. А яшчэ іх чакаюць ранішняя гімнастыка, песні ля вогнішча, дыскатэка ў стылі 80-х. Не абыдзецца змена і без спаборніцтваў, у якіх удзельнікі будуць абараняць гонар свайго атрада. Вось толькі працягваецца такі адпачынак будзе ўсяго два дні — суботу і нядзелю.

— Першы заезд мы чакаем ужо 26 красавіка, — кажа Яўген Касціцын, адзін з арганізатараў праекта. — Усяго лагер можа змясціць каля 120 чалавек. Запісацца да нас могуць людзі з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама краін-суседак. Узрост наведвальнікаў — ад 18 гадоў.

Арганізоўваць міні-змены пакуль тут плануюць два разы на месяц, а пасля і кожныя выхадныя.

Кацярына Панцялеева, "Рэспубліка"