Уборка кукурузы завяршаецца ў Віцебскай вобласці

Цалкам справіліся Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Дубровенскі, Пастаўскі, Расонскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі раёны.

Па інфармацыі аблсельгаспрода, на ўчарашні дзень убрана 97,1% запланаваных плошчаў, ураджайнасць зялёнай масы складае 270,3 ц/га (у 2017-м было 201,5 ц/га). На збожжа абмалочана 4,1 тыс. га (у леташнім зводцы такі паказчык не значыўся) пры валавым зборы 33,7 тыс. т і ўраджайнасці 81,4 ц/га. Найбольшую колькасць збожжа, якое стане добрым падспор'ем для фарміравання кармавой базы, нарыхтавалі Аршанскі (10,1 тыс. т) і Сенненскі (6 тыс. т) раёны.

У цэлым да стойлавага перыяду гаспадаркамі Віцебшчыны на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 24,50 ц к. ед. На аналагічную дату 2017-га было 20,66 ц к. ед.

"Віцебскія весці".