Уборка азімага рапсу завяршаецца ў Віцебскай вобласці
У рэгіёне (на раніцу 3 жніўня) было ўбрана 20,6 тыс. га гэтай культуры, або 95% плошчаў. Цалкам справіліся з уборкай азімага рапсу 14 з 21 раёна. У астатніх у сярэднім убрана 90-98% плошчаў. Акtyўна прасоўваецца ў вобласці жніво збожжавых і зернебабовых. Пакуль трымаецца добрае сухое надвор'е, аграрыі Віцебскай вобласці імкнуцца па максімуму выкарыстоўваць кожную хвіліну.
У рэгіёне ўбрана ўжо 31% плошчаў, або 102,3 тыс. га. Намалочана 290,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,5 ц/га. Самы высокі ўраджай збіраюць працаўнікі вёскі Полацкага раёна (35 ц/га), Аршанскага (34,2 ц/га), Віцебскага (33,6 ц/га) і Верхнядзвінскага (33 ц/га) раёнаў. Больш за ўсё плошчаў убрана ў Глыбоцкім (50,7%), Пастаўскім (50%), Чашніцкім (38,6%), Бешанковіцкім (36%) і Верхнядзвінскім (35%) раёнах.
У вобласці 3 жніўня з'явіўся першы экіпаж-двухтысячнік, паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутара. Ім стаў экіпаж Віцебскага мясакамбіната у складзе старшага камбайнера Леаніда Аляксеенкі і яго памочніка Паўла Ханяка, якія літаральна некалькі дзён таму прымалі віншаванні з намалотам першай у вобласці тысячы тон збожжа. Другую яны таксама сабралі на полях Лепельскага раёна.
Склад перадавікоў-тысячнікаў за гэтыя дні
таксама пашырыўся. Яго папоўнілі два экіпажы Віцебскага мясакамбіната (старшыя
камбайнеры - Леанід Парамонаў і Аляксандр Калпакоў), якія працавалі на палях
Сенненскага і Гарадоцкага раёнаў, механізатар Глыбоцкага камбікормавага
завода Юрый Ардынскі, які намалаціў тысячу тон у Шаркаўшчынскім раёне, і
прадстаўнік Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў Аляксандр Камароў, які працуе
на палях свайго раёна.
БЕЛТА.